19.02.2020 / 06:12

Колькасць загінулых ад каранавіруса перавысіла 2 тысячы чалавек

Колькасць загінулых ад каранавіруснай інфекцыі новага тыпу 2019-nCoV у Кітаі дасягнула 2004 чалавек, раней паведамлялася аб 1873 ахвярах. Усяго ў краіне зафіксаваныя 74 185 пацверджаных выпадкаў захворвання.

14 376 чалавек удалося вылечыць, яшчэ 5,2 тыс. знаходзяцца ў бальніцах з падазрэннем на каранавірус. 

За межамі мацерыковай частцы Кітая ахвярамі віруса сталі чатыры чалавекі: 39-гадовы жыхар Ганконга, адзін грамадзянін КНР на Філіпінах, пажылая 80-гадовая жанчына ў Японіі і 80-гадовы турыст з Кітая ў Францыі.

Такім чынам, агульная колькасць ахвяр пнеўманіі па ўсім свеце складае 2008 чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру