19.02.2020 / 06:25

«Барусія» перамагла ПСЖ дзякуючы дублю 19-гадовага нарвежскага генія Эрлінга Холанда  1

У аўторак прайшлі два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

«Атлетыка» на сваім полі мінімальна перамог «Ліверпуль» 1:0. Адзін гол забіў у пачатку гульні Сауль.

А вось «Барусія» на сваім полі выйграла ў ПСЖ — 2:1. Дублем адзначыўся 19-гадовы нарвежац Эрлінг Холанд.

Восенню ён гуляў у Лізе чэмпіёнаў за «Зальцбург», дзе забіў 8 мячоў у сезоне ЛЧ 2019/2020. Эрлінг забівае ў шасці матчах з сямі.

Сёння гуляюць «Аталанта» — «Валенсія», «Тотэнхем» — «Лейпцыг».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Владимир123 / Адказаць
19.02.2020 / 10:45
Ну и где был супер патч, (автору спортивной тематики)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру