24tv.ua

24tv.ua

Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Сяргей Кісліца спытаў расійскага пастаяннага прадстаўніка Васіля Нябензю, «ці хочуць рускія вайны», зачытаўшы частку аднайменнага верша паэта Яўгенія Еўтушэнкі. Пра гэта паведамляе «Громадське».

Кісліца падкрэсліў, што адмыслова для Нябензі пяройдзе на рускую мову. «Хотят ли русские войны? Спросите вы у тех солдат, что под березами лежат, и вам ответят их сыны, хотят ли русские войны», — працытаваў прадстаўнік Украіны паэта, дадаўшы, што адказ на гэтае пытанне ў сённяшніх умовах дасць Парад Перамогі 9 Мая ў Маскве.

«Калі мы ўбачым, ці вынесуць партрэты Сталіна яго ўдзельнікі. Таго Сталіна, які ў свой час быў вынесены з Маўзалея, але, як бачым, не з розумаў», — лічыць украінскі дыпламат. Ён адзначыў, што сёння ў Расіі набірае абароты ўслаўленне Сталіна, імя якога «адбельваюць».

«Калі растуць як грыбы помнікі гэтаму дыктатару і забойцу, аўтару генацыду ўкраінскага народа 30-х гадоў, я хачу завяршыць свой выступ пытаннем да расійскага прадстаўніка: «Так хотят ли русские войны?» — рэзюмаваў Кісліца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0