19.02.2020 / 09:37

Сярэдняя пенсія ў Эстоніі наблізілася да 500 еўра 9

ERR

Пасля штогадовай індэксацыі 1 красавіка сярэдні памер пенсіі па старасці для чалавека з 44-гадовым стажам павялічыцца з 483 да 528 еўра, паведамляе Эстонскае радыё.

Рост складзе 8%, або 45 еўра.

Пенсіянеры са стажам у 15 гадоў пачнуць атрымліваць у месяц 322,07 еўра, з 30-гадовым стажам — 428,63 еўра, з 40-гадовым стажам — 499,67 еўра, а з 44-гадовым стажам — 528,09 еўра.

Базавая частка пенсіі вырасце са 191,65 да 208,5 еўра.

Разлічаныя па новых стаўках пенсіі пачнуць выплачваць з 1 красавіка 2020 года.

У Беларусі памер сярэдняй пенсіі па ўзросце складае 432 рублі (на сёння гэта 181,5 еўра).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

30
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.02.2020 / 10:10
Дык параўновайце і выдаткі Беларусі з Эстоніяй—квартплату, прадукты і інш. І, што застаецца ў выніку. Так будзе дакладней і справядлівей.
0
Tuteishi / Адказаць
19.02.2020 / 10:35
Так i у нас, пасьля зьмены, павiнна быць. Пенсiя з 63 усiм (так яно будзе ужо пры лукашэнке), iз крокам у 10 год, ад 15 год стажу.
0
Тургенеў з-пад Барысава / Адказаць
19.02.2020 / 12:25
Эта все сфабрыкована ў Польшчы!!! Ані там нішчыя!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру