19.02.2020 / 10:45

У Беларусі фіксуецца экстрэмальная актыўнасць кляшчоў  3

Звычайна сезон кляшчоў пачынаецца ў красавіку, на поўдні краіны — у сакавіку. Але ў гэтым годзе не было зімы. Таму кляшчы сядаюць на людзей і жывёл нават цяпер, у лютым.

Кляшчы пачынаюць актыўнічаць, калі дзённыя тэмпературы падымаюцца вышэй +5ºС.

Калі наведваеце лес, гуляеце ў хмызняку, высокай траве, выбірайце максімальна закрытую вопратку. Перад паходам скарыстайцеся антыкляшчовымі аэразолямі.

Калі вярнуліся дахаты, важна агледзець вопратку і адкрытыя ўчасткі цела. Калі клешч усё ж прысмактаўся, трэба як мага хутчэй звярнуцца да лекара, каб атрымаць эфектыўнае прафілактычнае лячэнне ў першыя 72 гадзіны.

Кляшчы пераносяць барэліёз Лайма (часта) і энцэфаліт (радзей, але небяспечней).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала; фота Сяргея Зініна

30
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.02.2020 / 17:04
Гэта , пэӯна, расейскія агрэсары. Карыстаючыся празрыстасцю межаў,перапаўзлі гады
0
Зiма / Адказаць
19.02.2020 / 17:16
Мяне укусiу апоссум.
2
Жвір / Адказаць
19.02.2020 / 18:35
Брыдкая пачвара, josc` peūnaje padabienstva... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру