Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

За ДТЗ з дзвюма загінулымі на віцебскай трасе суд прызнаў вінаватай 20-гадовую Юлію, кіроўцу «Шкоды». Яе прысудзілі да трох гадоў калоніі-пасялення, піша Tut.by.

Нагадаем, аварыя здарылася 25 жніўня 2019 года ў раёне павароту на Бараўляны (Мінскі раён). 19-гадовая дзяўчына, кіроўца «Шкоды», не дала рады кіраванню і ў заносе выехала на сустрэчку, дзе сутыкнулася з «Лэнд Ровэрам». У выніку аварыі загінулі дзве пасажыркі «Шкоды». Гэта былі мама і бабуля кіроўцы аўто.

Фота СК

Фота СК

19 лютага суд прызнаў 20-гадовую Юлію вінаватай па ч. 3 арт. 317 КК Беларусі (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) і прысудзіў яе да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама суд пазбавіў яе права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 5 гадоў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?