Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў прапанаваў увесці ў беларускіх ВНУ курсы па ашчаднасці і пытаннях эканоміі.
«Комсомольская правда в Беларуси» паведамляе, што ва ўсе беларускія ВНУ і ССНУ прыйшоў ліст пра тое, як жыць ва ўмовах крызісу: «Рэжым паўсюднай эканоміі і беражлівасці павінен стаць клопатам кожнага: ад навучэнца да студэнта, педагога і бацькі. Ва ўстановах адукацыі варта рэгулярна праводзіць заняткі па інтарэсах, факультатывы, курсы па пытаннях эканоміі і беражлівасці, дбайнасці і гаспадарлівасці».
У Эканамічным універсітэце з гэтай нагоды ўжо распрацаваны цэлы план працы, іранізуе газета.