У Карэі экс-прэзідэнту далі 17 год турмы. Гэта чацверты прэзідэнт краіны асуджаны за карупцыю

Апеляцыйны суд у Сеуле прысудзіў былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Лі Мён Бака да 17 гадоў турмы за карупцыю. 78-гадовы палітык быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабараў і прысваенні сродкаў. Раней ён ужо атрымаў пятнаццацігадовы тэрмін па гэтай справе, але быў вызвалены пад заклад з-за дрэннага стану здароўя, піша «Радыё Свабода».
Лі кіраваў Паўднёвай Карэяй з 2008 па 2013 год і стаў трэцім прэзыдэнтам, які атрымаў абвінавачванні ў крымінальным злачынстве. Суд устанавіў, што на пасадзе прэзідэнта палітык фактычна валодаў кампаніяй па вытворчасці дэталяў для аўтамабіляў, запісаную на яго брата і карыстаўся для развіцця яе бізнесу сваім статусам.
Пракурор прасіў прысудзіць Лі да 23 гадоў турмы. Палітык сваю віну адмаўляе.
З 1980 года чатыры палітыкі з васьмі, якія займалі вышэйшую дзяржаўную пасаду ў Паўднёвай Карэі, былі прысуджаныя да зняволення (Чон Ду Хван, Ро Дэ У, Пак Кын Хе, Лі Мён Бак), у трох селі ў турму сваякі, а адзін (Но Му Хён) скончыў жыццё самагубствам.
-
У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом
-
У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік
-
Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся
Цяпер чытаюць
На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары