19.02.2020 / 16:56

З лыжнай трасы ў Вяснянцы вывозяць снег у Раўбічы? 16

Адзінае месца ў Мінску, дзе гэтай зімой шмат снегу, — лыжаролерная траса ў Вяснянцы. Але і адтуль яго могуць павезці — у Раўбічы. Пра гэта TUT.BY паведаміў чытач.

— Я толькі што катаўся на трасе ў Вяснянцы, — распавёў рэдакцыі чытач Аляксандр, лыжнік. — Там ваенныя, падагналі машыны, кажуць, будуць вывозіць снег! Я пагутарыў з супрацоўнікам, які працуе на трасе, ён патлумачыў, што снег павязуць у Раўбічы. Ужо нават дзецям паведамілі, якія ў Вяснянцы займаюцца, што спаборніцтвы тут заканчваюцца. Як жа так? Ва ўгоду некалькім дням чэмпіянату везці снег?

У трасы ў Вяснянцы сапраўды працуюць салдаты — укладваюць памосты. Яны распавялі фотакарэспандэнту TUT.BY, што вывозіць снег плануюць, калі менавіта — не ясна, «дагавор яшчэ не заключаны».

Пакуль снег на месцы — лыжнікі катаюцца.

Начальнік аддзела лыжаролернай трасы футбольнага клуба «Мінск» Канстанцін Каліноўскі адмовіўся каментаваць сітуацыю, патлумачыўшы, што не ведае дэталяў рашэння.

— Тэхніка пад'ехала. Мне проста сказалі аказваць дапамогу. Але такога, каб трасу зачынялі, нешта адмянялі, — я не чуў. Пытанне толькі, колькі метраў застанецца.

У Раўбічах, дзе ўжо 26 лютага стартуе чэмпіянат Еўропы па біятлоне, ад каментароў таксама адмовіліся, за імі накіроўваюць у Міністэрства спорту і турызму — там аператыўна нешта даведацца не ўдалося.

Нагадаем, на днях трасу ў Раўбічах праінспектаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнаўся, што перажывае з-за надвор'я.

— Мы зробім трасу. Снегу, вунь, бачыце, горы настралялі. Цэлы дывізіён гармат стаіць і нашых, і не нашых. Таму, калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап кубка мы правядзем годна. Не падвядзем міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі выратаваць іх, таму што нідзе няма снегу.

Чэмпіянат Еўропы павінен быў прайсці ў Эстоніі, аднак там ад правядзення мерапрыемстваў адмовіліся з-за адсутнасці снегу. Зрэшты, са снегам і ў нас напружанка. За акном — устойлівы плюс, кліматычная зіма ў гэтым сезоне да гэтага часу не наступіла.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Nokia / Адказаць
19.02.2020 / 17:06
Можа хто падкажа, што гэта за катэдж на перадапошнім фота? Адзіны такі прыватны дом на ўсім праспекце. Столькі баяк пра яго ўласнікаў ходзіць.
2
LitvinM / Адказаць
19.02.2020 / 17:17
Дурням няма чым заняцца. 
У нас усе выдатна, не хапае толькі сьнега і чэмпіяната
2
Дед Мороз / Адказаць
19.02.2020 / 19:12
А если и он растает?
Кто оплатит бессмысленную работу?! За счёт налогов граждан Беларуси?!

Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру