21.02.2020 / 12:38

Почему на «Мова Фэст» нужно идти с детьми 22 февраля в ОК16 1

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» ладзіць маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст» да Міжнароднага дня роднай мовы.

Фота Надзеі Бужан. З архіву «НН»

Падчас свята з 13:00 да 17:00 у вялікай залі будзе працаваць дзіцячая пляцоўка «Дуду», якую арганізоўвае «Наша Ніва». 

Якія актыўнасці мы падрыхтавалі для вас і вашых дзетак:

  • Пластыляндыя — дзеткі пад кіраўніцтвам Алеся Кудрыцкага будуць ляпіць з пластыліну розных цікавых персанажаў (важна: калі плануеце паўдзельнічаць і хочаце забраць дадому зробленыя фігуркі, то прынясіце з сабой пластылін; 2-3 цаглінак хопіць на выраб аднаго героя),
  • Пахімічым — падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць захапляльныя доследы,
  • Вучымся маляваць — мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі тут жа паўтарыць самі,
  • Самаробкі з паперы — арыгамі з Ганнай Раманоўскай,
  • Віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.

Апроч таго, у малой залі кампанія «Будзьма беларусамі!» будзе праводзіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання». Доўжыцца спектакль 25 хвілін, арыентаваны ў першую чаргу на дзяцей 6—13 год. Расклад: 13.20-13.50, 14.20-14.50, 15.20-15.50.

Выйшаў новы «Дуду»: усё пра булачкі, пячом коржык, спявалка і ляпілка

А што яшчэ будзе?

Моўны квэст, вулічная пляцоўка «Смачна ў роце», літаратурная пляцоўка, «Спеўны сход», майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай, майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску», беларускія гульні, лекцыі, прадукты і шмат іншага. 

Любіце беларускую музыку? Яе будзе шмат!

17.00-18.00, сцэна «Традыцыя»:

  • гурт «Тутэйшая шляхта»
  • гурт Vuraj

18.00-19.00, новая сцэна:

  • Zrabi
  • Gleboki Smak
  • Lear
  • гурт VAL
  • Марыя Ермакова

19.00-22.00, галоўная музычная сцэна ў вялікай залі:

  • гурт Akute
  • гурт «Мутнаевока»
  • Лера Яскевіч
  • Пётр Клюеў
  • Ганна Шаркунова
  • Хэдлайнер — гурт Volski

Клікніце, каб паглядзець поўную праграму на сайце «Мова Фэста»

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

NN.by

13
Кажыма праўду / Ответить
19.02.2020 / 20:44
Цудоўнае сямейная свята. Хто не прыйдзе – не беларус.

Хто прыйдзе менш чым з трыма дзеткамі – не змагар.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера