19.02.2020 / 18:21

У Магілёве маладыя людзі скралі «ВАЗ», дрыфтавалі на паркоўцы і вылецелі ў кювет ВІДЭА

У Магілёве скралі аўтамабіль «ВАЗ». Як аказалася, да крадзяжу датычны два маладыя чалавекі 17-ці і 19-ці гадоў, паведамляе МУС.

Спачатку хлопцы спрабавалі завесці чужы «ВАЗ», прыпаркаваны па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі, але ў іх не атрымалася. Праз некаторы час, заўважыўшы аналагічную машыну на вуліцы Куляшова, яны ўсё ж ажыццявілі свой план — дрыфтавалі на стаянцы так, што ледзь не знеслі кіёск. У выніку аўтамабіль вылецеў у кювет, дзе яго і пакінулі.

На маладзёнаў завялі крымінальную справу. Спраўнае аўто вярнулі ўладальніку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру