19.02.2020 / 18:38

У Драгічынскім раёне 36-гадовы мужчына рыбачыў з надзіманай лодкі, а яна здзьмулася. Ён загінуў 3

Няшчасны выпадак адбыўся 19 лютага каля вёскі Галоўчыцы. Раніцай 65-гадовы жыхар раёна і яго 36-гадовы сын адправіліся парыбачыць. Бацька знаходзіўся на беразе, а сын на надзіманай лодцы адплыў на сярэдзіну вадаёма, паведамляе БелТА.

У нейкі момант лодка пачала здзімаць, і рыбак накіраваўся да берага. Аднак дабрацца да яго не паспеў і пачаў тануць. Бацька паспрабаваў дапамагчы сыну. Але з вады ён дастаў яго ўжо без прыкмет жыцця.

Драгічынскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце здарэння.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ValerBel / Адказаць
19.02.2020 / 19:51
Гора якое...спачуваю.
2
Алесь Данілевіч / Адказаць
19.02.2020 / 19:58
Шкада чалавека. Купіць жылет за 30 рублёў не здагадаўся...
0
Пятрок / Адказаць
19.02.2020 / 20:07
Падобна на тое, што карысталіся лодкай "Нырок--1".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру