19.02.2020 / 21:26

За абразу настаўнікаў хочуць увесці адміністрацыйную адказнасць А вы падтрымліваеце гэтую ініцыятыву? 34

У Беларусі плануюць увесці адміністрацыйную адказнасць за абразу настаўнікаў. Пра гэта распавяла намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс падчас наведвання Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, паведамляе «Гродзенская праўда».

Фота: Міхаіл Ісачэнка, «Гродзенская праўда»

— Грамадству трэба стаць на абарону педагогаў. Гэта можна зрабіць, выкарыстоўваючы, напрыклад, вопыт нашага ўсходняга суседа — Казахстана, дзе ўвялі адміністрацыйную адказнасць за абразу настаўніка пры выкананні службовых абавязкаў. Мы прыгледзеліся да гэтага новаўвядзення і плануем увесці такую ж норму ў наш кодэкс, — сказала чыноўніца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Той самы / Адказаць
19.02.2020 / 21:40
А давайце адразу сьпіс тых, за абразу каго будуць наказваць - перасідэнта, "прынцаў", меліцыянтаў, чыноўнікаў усіх рангаў, вахцёраў, ахоўнікаў, пажарнікаў...

Адзінае, за абразу каго можна будзе не наказываць - шэраговага беларускага грамадзяніна. І правільна, хай штрафы плоціць і піша скаргі ў ААН ці "Спортлато"...

А прыкладам нам будуць не эўрапейскія краіны, а азіяцкія, кшталту - Казахстана, Манголіі, Узбекістана, Туркменістана, Кітая, Віетнама, Інданэзіі, КНДР ...


56
Рэха / Адказаць
19.02.2020 / 21:40
"рэфарматары".Для мяне даўно настаўнік,алкаш,мент,наркаман,дзяржслужачы ды асоба нетрадыцыйнай арыентацыі- прадстаўнікі адной асацыяльнай групы.
4
Скураныя крылы / Адказаць
19.02.2020 / 21:41
84%

Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру