19.02.2020 / 22:32

Украінцы пачалі блакаваць дарогі і будаваць барыкады супраць прыезду эвакуяваных з Кітая 23

Жыхары заходніх абласцей Украіны пачалі блакаваць дарогі і будаваць барыкады супраць прыезду людзей, якіх эвакуіруюць з Кітая і хочуць змясціць на каранцін.

У Вінніках Львоўскай вобласці перакрылі пад'езд да шпіталя ветэранаў войнаў і рэпрэсаваных з-за чутак, што да іх прывязуць эвакуяваных з Кітая ўкраінцаў, паведамляе Zaxid.net. А ў Мікулінцах Церабаўлянскага раёна Цярнопальскай вобласці каля 300 чалавек арганізавалі пратэст супраць магчымага ўвозу 98 эвакуяваных з Кітая людзей.

У Львоўскай вобласці паніка пачалася ў сераду, 19 лютага, калі са шпіталя пачалі эвакуіраваць пацыентаў.

На базе шпіталя ўсяго толькі прайшлі вучэнні медыкаў пра гатоўнасць бальніц да шпіталізацыі хворых на кітайскі каранавірус.

А ў Церабаўлянскім раёне Цярнопальскай вобласці жыхары ноччу паставілі блокпосты і дзяжураць у іх, каб не дапусціць прыезду эвакуяваных з Кітая ўкраінцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

13
Мацей Бурачок / Адказаць
19.02.2020 / 22:46
Ненависть порождает зло
16
Дзяніс1 / Адказаць
19.02.2020 / 22:55
Ганьба, дзікунства! Гэта ж суграмадзяне.
18
Вецер валос. / Адказаць
19.02.2020 / 23:15
Жах,кім трэба быць каб так не любіць людзей?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру