19.02.2020 / 22:56

З-за каранавіруса ў Кітаі затрымліваюць заробкі

З-за каранавіруса ў Кітаі пачалі затрымліваць зарплаты і пераводзіць работнікаў на няпоўны працоўны дзень або адпраўляць у неаплатны адпачынак, паведамляе Bloomberg.

Успышка каранавіруса ўдарыла асабліва па гасцінічным бізнэсе і прыватных школах, гандлёвых цэнтрах, парках забаў і тэатрах. Такія прадпрыемствы губляюць кліентаў, а іх уладальнікам прыходзіцца скарачаць выдаткі на аплату працы.

Уплыў на эканоміку новага каранавіруса ўжо стаў мацнейшы за ўплыў віруса SARS 17 гадоў таму.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру