20.02.2020 / 06:18

Трэнер па біятлоне: Будзем у Раўбічы перавозіць снег з Лагойска, Сілічаў, Вяснянкі 21

biathlon.by

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс распавёў пра складаную сітуацыю з падрыхтоўкай ЧЕ-2020 у Раўбічах у плюсавае надвор'е. Чэмпіянат, ад якога адмовілася Эстонія з-за адсутнасці снегу, піша kp.by.

— Запасы снегу зрабілі, лічым: хопіць ці не. Павінна хапіць. Сітуацыя складаная. Але робіцца ўсё магчымае, — сказаў нам дзяржтрэнер па біятлоне Юрый Альберс.

— Але і гарматам для выпрацоўкі снегу патрэбныя ўмовы.

— Гарматы могуць працаваць, калі на вуліцы тэмпература мінус тры (яшчэ лепш мінус пяць). Калі тэмпература вышэй, то з іх ідзе вада. На мінулым тыдні была адна марозная ноч — колькі маглі, максімальна зрабілі запасы. Будзем перавозіць снег з Лагойска, Сілічаў, Вяснянкі. Іншага варыянту няма — толькі гарматамі нарыхтоўваць, — сказаў Альберс.

Улічваючы складаныя ўмовы, у Раўбічах плануюць зрабіць трасу ў 2,5 км (адзін круг) — гэта ўпісваецца ў мінімальныя патрабаванні рэгламенту. Чэмпіянат стартуе ўжо 26 лютага. Наша зборная выступіць у наймацнейшым складзе. Астатнія каманды, хутчэй за ўсё, дадуць перадыхнуць сваім лідарам пасля чэмпіянату свету і перад завяршальнымі этапамі Кубка свету. У поўным складзе абяцалі прыехаць толькі Расія, Латвія і Балгарыя.

З лыжнай трасы ў Вяснянцы вывозяць снег у Раўбічы?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Сяргей з Менску / Адказаць
20.02.2020 / 07:16
Без колебания пропъем линкор! Но, флот не опозорим!
33
Кажыма праўду / Адказаць
20.02.2020 / 07:20
Заўзеем за родную Беларусь!

Стварайма краіну фэстаў – кожнай вёсачцы свой фэст! Пакажам свету нашую беларускую адметнасць!
1
Хэльвіг / Адказаць
20.02.2020 / 07:21
У народзе пра такое гавораць "Цырк на дроце", і ўсё з-за прыхамаці адной хворай мазгоўні. Гэта ж колькі сродкаў пойдзе на гэтую забаву? Эстонцам рэспэкт за тое, што ўзважыўшы ўсе "за" і "супраць" папросту адмовіліся ад гэтай бязглуздай разрыўкі. P.S. Неяк адзін до--ень сказаў, што дзе спорт, там і сапраўдная дзяржава, ігнаруючы ўсе астатнія чыньнікі. Дык вось хацелася б нагадаць элементарныя рэчы, што нармальная дзяржава гэта: 1) папулярызацыя і абарона ўласнай мовы, гісторыі і культуры ў цэлым, 2) верхавенства права (закон для ўсіх аднолькавы), выбарнасць заканадаўчай і выканаўчай улады, 3) эканамічная свабода, з абмежаваным кантролем з боку дзяржавы, 4) падтрымка моладзі і стварэньне роўных варункаў для атрыманьня ёй адукацыі, 5) моцнае і баяздольнае войска, выхаванне на патрыятычных традыцыях уласнага народу і г.д. Спорт неабходна разьвіваць, але ён адназначна павінен быць не на першай пазыцыі.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру