Колькасць загінулых пры стральбе, адкрытай вечарам 19 лютага ў нямецкім горадзе Ханаў (федэральная зямля Гесэн), павялічылася да дзевяці чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба мясцовай паліцыі.

Паводле паліцыі, злачынец быў знойдзены мёртвым у сябе дома, побач з ім было знойдзена яшчэ адно цела.

Раней паведамлялася аб васьмі загінулых і пяці цяжка параненых. 

Стральбу адкрылі невядомыя ў дзвюх кальянных, а затым на адной з плошчаў горада. Паліцыя праінфармавала, што нападнікі перасоўваліся на аўтамабілі цёмнага колеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0