20.02.2020 / 08:53

Самай багатай жанчынай Расіі стала прадпрымальніца Бакальчук. Толькі ў Мінску яна мае 100 пунктаў 23

wildberries.ru

Заснавальніца анлайн-рытэйлера Wildberries Таццяна Бакальчук стала самай багатай жанчынай Расіі, абагнаўшы ўдаву былога мэра Масквы Юрыя Лужкова Алену Батурыну. Пра гэта піша Forbes.

Уласнасць Бакальчук на 20 лютага 2020 года склала 1,4 мільярда даляраў, за год павялічыўшыся на 400 мільёнаў даляраў. У Батурынай — 1,2 мільярда даляраў.

Новая ацэнка актываў Бакальчук праведзена ў сувязі з інфармацыяй аб тым, што яе найбуйнейшы актыў — інтэрнэт-крама Wildberries — у 2019 годзе павялічыў абарот на 88%, да 223,5 мільярда расійскіх рублёў (3,5 млрд даляраў). Бакальчук з'яўляецца адзіным уладальнікам рытэйлера.

Wildberries — крама моднага адзення і абутку, так яны пазіцыянуюць сябе ў інтэрнэце. Але там таксама можна замовіць канцтавары, тавары для дома і сада, корм для жывёлаў, кнігі.

Апошнім часам пункты самавывазу растуць у Мінску як грыбы пасля спорнага дажджу. У сталіцы іх ужо 103, па адным пункце ў кожным мікрараёне, а то і па два-тры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

25
Ліцьвін металіст / Адказаць
20.02.2020 / 09:46
Не купляйце расейскае.
73
321 / Адказаць
20.02.2020 / 10:26
Добрая крама.Добры сэвіс. Можна набыць якасныя фірмовыя рэчы па прымальных коштах. Шмат разоў так рабіў. Цяпер буду меней.
12
Рэха / Адказаць
20.02.2020 / 11:38
Шыла нейкае
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру