20.02.2020 / 10:09

Колькасць забітых у нямецкім Ханау вырасла да 11: гінулі ў асноўным маладыя людзі 5

Не менш за адзінаццаць чалавек загінулі ў выніку страляніны ў нямецкім горадзе Ханау, размешчаным у федэральнай зямлі Гесэн прыкладна за 20 кіламетраў ад Франкфурта-на-Майне. Такія звесткі паліцыя апублікавала ў ноч на чацвер. Акрамя таго, як мінімум пяць чалавек атрымалі цяжкія раненні, адзначаецца ў заяве праваахоўнікаў, паведамляе Deutsche Welle.

Па паведамленнях відавочцаў, вечарам 19 лютага невядомыя адкрылі агонь у адной з кальянных у цэнтральнай частцы Ханау, застрэлілі мінімум трох чалавек.

Нападнікі збеглі, а праз некаторы час з'явілася інфармацыя аб падобным здарэнні ў кальяннай, якая знаходзіцца ў іншым раёне горада — Кесэльштат. Паводле непацверджаных звестак, у памяшканне ўвайшоў мужчына і адкрыў страляніну, забіўшы пяцярых чалавек. Ахвяры ў асноўным маладыя людзі, у тым ліку жанчына. Яшчэ адзін чалавек памёр праз некалькі гадзін ад атрыманых ран.

Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы, у СМІ з'явіліся здымкі маладога мужчыны ў кайданках, якога вядуць паліцэйскія, аднак паліцыя неўзабаве заявіла, што затрыманы не мае ніякага дачынення да абодвух нападаў. Тэрыторыя вакол месцаў здарэнняў была ачэпленая.

Затым паліцыя выявіла яшчэ два трупы ў адной з кватэр, сярод іх, верагодна, цела меркаванага злачынца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Алесь Белы / Адказаць
20.02.2020 / 14:20
справа цьмяная. надта часта эўра-паліцыя у такіх выпадках находзіць потым нейкія целы і кажа што гэта цела нападніка. І лічыцца блюзнерствам пытацца - а ці гэта сапраўды Канавалаў і Кавалёў? Такое вось Адкрытае Грамадства з ягоным постмадэрнізмам
0
Антыхіпстар / Адказаць
20.02.2020 / 22:23
А каго па кальянных стралялі? Арабаў?

Брэйвік-2?
0
Антыхіпстар / Адказаць
20.02.2020 / 23:13
........."Deutsche Welle сообщает, что трое погибших были выходцами из Турции, еще пятеро — из Северной Африки.""Преступление носит праворадикальный характер, поскольку большинство убитых — иностранцы, сказал министр внутренних дел Баварии (граничит с Гессеном) Йоахим Херман.""Преступник оставил 24-страничный манифест, сообщил основатель Международного центра изучения радикализации и политического насилия (ICSR) Петер Нойман. В своем обращении Ратьен нетерпим к иностранцам и призывает уничтожать страны с преимущественно мусульманским населением"

Читать полностью:  https:/.......
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру