20.02.2020 / 17:52

Мужчына пакідаў у заклад танныя гадзіннікі пад выглядам дарагіх — цяпер яго шукаюць 10

Вечарам 16 і 17 лютага ў Магілёве мужчына заходзіў у кафэ і звяртаўся да работнікаў устаноў з просьбай пазычыць грошы, каб тэрмінова аплаціць штраф за ўчыненае ДТЗ. Грошы мужчына абяцаў вярнуць у той жа дзень, а ў заклад пакідаў нібыта дарагія гадзіннікі, кожны раз аднолькавай мадэлі. Такім чынам мужчыну ўдалося завалодаць грашыма трох пацярпелых на агульную суму 450 рублёў. Пра хітрую схему піша тэлеграм-канал Следчага камітэта. 

Заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну шукаюць аператыўнікі. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Генэрал Голад / Адказаць
20.02.2020 / 19:07
Ха! Цяжка будзе даказаць факт махлярства. Чарнявы шахрай скажа, што не мае адпаведнай кваліфікацыі, каб адрозьніваць арыгінал ад падробкі і з ахвотаю пагодзіцца вярнуць грошы. 
Не чакайце дарэмшчыны, спадарства!
3
ugo / Адказаць
20.02.2020 / 19:11
Посмотрите на его лицо на фото. Чувствуете, с кем нас хотят объединить? А после такого объединения все ОНИ будут у нас здесь: стране непуганых дураков, по их мнению.
5
ЯНКА / Адказаць
20.02.2020 / 19:43
★ Нешта я зусім не зразумеў! 450 рублёў — гэта (па лічыльніку) 205 даляраў за тры «машынкі часу». Адбіткі (копіі) швайцарскіх гадзіньнікаў каштуюць ад 50 і ў сярэднім да 200 даляраў. Дык у чым махлярства??? Ну, пакінуў у залог падробку, скажа, што плаціў за яе 100 зялёных, а яго выручылі меней, чым на 70 за адну адзінку. Таму што гэты «звышмахляр» парушыў? Які законішча? За што яго трэба прэсаваць?! ★
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру