20.02.2020 / 18:08

У двух загадкавых танкерах з перавалкай у Літве аказалася расійская нафта. Без прэміі 31

Гэта БелТА пацвердзілі ў прэс-службе «Белнафтахіма»: «Нафта расійская. Але бралі ў трэйдараў і без прэміі. Улічвалі кароткі час пастаўкі».

У «Белнафтахіме» не сталі называць кошт, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. «Але можна адзначыць, што расійскі рэсурсаўладальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш нават без прэміі», — дадалі ў канцэрне.

Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.

Сёння прайшла навіна, што Беларусь чакае два танкеры нафты з перавалкай у Літве, але ў «Белнафтахіме» адмаўляліся назваць краіну-прадаўца нафты. Цяпер стала вядома, што нафта расійская.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

66
Зiма / Адказаць
20.02.2020 / 18:41
Нейкае нездаровае становiшча. Хутка дайдзе да таго што балтыйскi флот будзе нашыя танкеры патапляць падводнымi лодкамi.
10
Быхау / Адказаць
20.02.2020 / 18:49
А по трубе? Что-то непонятное.
87
Гражданин России / Адказаць
20.02.2020 / 18:52
)))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру