21.02.2020 / 06:27

«Гэта нармальна?»: Трамп рэзка раскрытыкаваў перамогу «Паразітаў» на «Оскары» 18

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў уручэнне галоўнага прыза «Оскар» фільму паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Чжун Хо «Паразіты». Пра гэта паведамляе Fox News.

Кіраўнік Белага дома раскрытыкаваў перамогу Паўднёвай Карэі ў намінацыі «найлепшы фільм». Адпаведную заяву ён зрабіў падчас мітынгу ў штаце Каларада.

«У нас дастаткова праблем з Паўднёвай Карэяй у гандлі, і тут яны даюць ім прыз за найлепшае кіно года. Гэта нармальна? <…> Такое наогул было раней?» — заявіў Трамп.

Ён таксама назваў такое рашэнне кінаакадэміі «жудаснай узнагародай».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

13
Ян Севярын Бакей / Адказаць
21.02.2020 / 06:40
а прычым праблемы ў гандлі з краінай да мастацкіх вартасьцяў карціны, зьнятай грамадзянамі? так можна кітайцаў выкінуць з конкурса, бо ў іх каронавірус, індусаў - бо ў іх згвалтаваньні, расейцаў (і тутэйшых) - бо ў іх дыктатура ...Ды і з усім Еўразьвязам у Трампа праблемы ў гандлі, як памятаю...абяцаўся ж разабрацца пасьля Кітая...
15
a.hto.tam.idze / Адказаць
21.02.2020 / 08:14
4 гады назад я быў упэўнены, што такое цуда магло ўтварыцца толькі ў Беларусі...
21
Dazed+Baradzed / Адказаць
21.02.2020 / 08:38
Трамп прэзідэнт ЗША, гэта нармальна?! Такое, наогул, калі-небудзь было?!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру