21.02.2020 / 10:54

Пуцін: Экс-кіраўніцтва Украіны імкнулася толькі захаваць скрадзенае ў народа 7

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што былое кіраўніцтва Украіны не клапацілася пра інтарэсы дзяржавы, а толькі імкнулася захаваць скрадзенае дабро. Пра гэта расійскі лідар паведаміў у інтэрв'ю ТАСС у рамках праекта «20 пытанняў Уладзіміру Пуціну».

Па словах прэзідэнта, людзі, якія ўзначальвалі Украіну, пераследвалі толькі асабістыя мэты.

«А ў чым яны заключаюцца? Нават не больш зарабіць грошай за кошт рабавання ўкраінскага народа, а захаваць тое, што нарабавана дагэтуль», — адзначыў Пуцін.

Як заявіў прэзідэнт, скрадзеныя грошы высокапастаўленыя чыноўнікі адпраўляюць у замежныя банкі, а каб абараніць свае капіталы, «гандлююць русафобіяй».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юджын / Адказаць
21.02.2020 / 11:00
Ну гэты ж не хлусіць і не крадзе))))) Правільную песню пра яго спяваюць футбольныя заўзятары!
1
любите родину мать вашу / Адказаць
21.02.2020 / 11:32
затое вы - ашчасьлівілі свае народы і суседніх свярбіць ашчасьлівіць. ёсьць нахабства, ёсьць буйное нахабства, ёсьць статыстыка і ёсьць выступы і заявы афіцыйнага кіраўніцтва. рф.
1
M.O. / Адказаць
21.02.2020 / 13:41
А некаторыя нават і не захоўваюць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру