vk.com/podslushanobereza
У Бярозе абвясцілі прысуд 22-гадоваму Арцёму Слашчыніну, які амаль два гады таму урэзаўся на БТРы ў малакавоз — і сур'ёзныя траўмы атрымаў яго кіроўца, паведамляе Tut.by
Суд прызнаў хлопца вінаватым у парушэнні правілаў кіравання баявой машынай, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Яму далі 1 год пазбаўлення волі і забаранілі на той самы тэрмін кіраваць транспартнымі сродкамі. Асноўнае і дадатковае пакаранне абвінавачанаму прызначылі з адтэрміноўкай на 1 год.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
У аварыю Арцём Слашчынін трапіў, калі праходзіў тэрміновую службу. Па версіі абвінавачвання, 28 мая Арцём ехаў на БТР-80 у складзе арганізаванай ваеннай калоны па вуліцы Леніна ў Бярозе. Хуткасць баявой машыны складала каля 40 км/г, а да пярэдняга аўтамабіля дыстанцыя складала прыкладна 80 метраў. Кіроўца БТРа перад скрыжаваннем бачыў, што яму гарэла чырвонае, але працягнуў рух, не пераканаўшыся, што манеўр бяспечны. У выніку бронетранспарцёр урэзаўся ў МАЗ, кіроўца якога не мог загадзя заўважыць арганізаваную калону і ехаў на зялёны.
vk.com/podslushanobereza
У аварыі пацярпеў кіроўца малакавоза. З пераломам сцягна яго шпіталізавалі ў бальніцу. Праведзеная экспертыза аднесла яго траўму да цяжкіх цялесных пашкоджаннях.
У судзе абвінавачваны сваю віну прызнаў цалкам, а пацярпелы прасіў вызваліць хлопца ад крымінальнай адказнасці.