Грамадства1212

«Ад 80 да 150 рублёў»: ад пачатку года выраслі заробкі ў сілавікоў

Ва ўсіх сілавых структурах у новым годзе падраслі заробкі, людзі ацэньваюць павелічэнне ў 10-15%

Дадатковыя 80-150 рублёў за студзень 2020 года атрымалі работнікі Пракуратуры, Следчага Камітэта, міліцыі, Пагранічнага камітэта. Пра павышэнне акладаў кажуць таксама вайскоўцы і ратавальнікі. 

«Базавы аклад павялічаны на 12,8%, з 195 да 220 рублёў. Надбаўкі за выслугу і іншыя даплаты лічацца ў працэнтах ад базавага акладу», — тлумачыць «Нашай Ніве» работнік Следчага камітэта. 

«У мяне быў заробак 800 рублёў, цяпер 920», — кажа шараговы работнік сталічнай міліцыі без афіцэрскага звання. 

«У мяне заробак падрос недзе на 12%, — расказвае «Нашай Ніве» афіцэр міліцыі. — А для шараговага складу аддзялення ўнутраных спраў увялі надбаўкі. Яны выплачваюцца аператыўнікам ці ўчастковым, якія працуюць у аддзелах, дзе ёсць вакансіі. Таму ў рэальнасці маюць большую нагрузку».

Пра рост заробку прыкладна на 100 рублёў кажуць таксама пагранічнікі, гэтае павышэнне без дакладных лічбаў пацвердзілі ў прэс-службе Пагранічнага камітэта. 

Ратавальнікі кажуць, што заробак вырас на 80-120 рублёў. 

«У нас усё залежыць ад акладу, паднялі яго — і ўсё аўтаматам уверх», — патлумачыў пажарны. 

Павышэнне акладаў і наступны рост заробкаў заўважылі і вайскоўцы. 

Адметна, што павышэнне адбылося на фоне «новай сістэмы» налічэння заробкаў некаторых бюджэтнікаў, вынікам чаго стала скарачэнне сумаў — асабліва на парэзаныя заробкі наракаюць настаўнікі і работнікі культуры.

Чытайце таксама: Бюджэтнікам налічылі заробкі па новай сістэме. Што атрымалі людзі і як рэагуюць на змены?

«Нашай Ніве» таксама вядомыя выпадкі, калі ў сем'ях мужа-афіцэра і жонкі-настаўніцы супольны дабрабыт не змяніўся, бо заробак жонкі зменшыўся прыкладна на суму павышэння мужа. 

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць