21.02.2020 / 15:36

«Белнафтахім» прапанаваў «Газпрам нафце» давальніцкую схему для паставак нафты, але дамоўленасцяў няма

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка па выніках перагавораў «Белнафтахіма» з прадстаўнікамі даччынай кампаніі ЗТАА «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», піша БелТА.

«Сёння адбыліся перагаворы «Белнафтахіма» з прадстаўнікамі НК «Газпрам нафта» па пытаннях рэалізацыі давальніцкай схемы работы.

Беларускі бок прапанаваў умовы па формуле 20 на 80, пры якой «Газпрам нафта» зможа пастаўляць у Беларусь нафту без прэміі, забіраючы сабе пятую частку аб'ёму пастаўкі на давальніцкую перапрацоўку», — паведаміў Аляксандр Цішчанка.

Ён удакладніў, што «прадстаўнікі расійскай нафтавай кампаніі змаглі пацвердзіць толькі гатоўнасць зарабляць, калі дакладней, толькі здымаць вяршкі, выключыўшы іншы ўдзел у структуры фарміравання рынку паліва на беларускай тэрыторыі».

«Па выніках перагавораў, «Белнафтахім» паведаміў прадстаўнікам даччынай структуры «Газпрам нафты», што будзе прыкладаць па магчымасці максімальныя намаганні для забеспячэння паставак паліва на іх АЗС з улікам інтарэсаў унутранага рынку беларускіх спажыўцоў», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

У той жа час у «Белнафтахіме» не выключылі аднаўленне перагавораў з «Газпрам нафтай». Такая ж схема будзе прапаноўвацца і іншым нафтавым кампаніям. «Гэта агульная ўмова па давальніцкай схеме», — дадалі ў канцэрне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру