Літаратура

Лютаўскі «Дзеяслоў»: Някляеў, Пятровіч, Казько, Альда Анараці

Выйшаў з друку першы за 2020-ы год і 104-ы ў агульнай нумарацыі «Дзеяслоў». Чым ён парадуе чытачоў?

Адкрывае часопіс паэма Уладзіміра Някляева «Вавукі», напісаная ў шведскім Лундзе, дзе паэт цяпер жыве.

Таксама ў паэтычнай частцы — вершы Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, Міколы Гіля, Анатоля Брусевіча, Вадзіма Кораня.

Празаічная частка нумара пачынаецца з аповесці галоўнага рэдактара «Дзеяслова» Барыса Пятровіча «Пуцявіна». Аповесць пісалася праз трыццаць год пасля паездкі аўтара на Сахалін і з'яўляецца працягам аповесці «Пуціна». Цікава, што ў канцы гэтага твора, як і ў выпадку з паэмай Някляева, пазначана шведская лакацыя — горад Вісбю.

У нумары друкуецца пачатак яшчэ адной аповесці — «Нашчадкі казённага лёсу» Віктара Казько, прысвечанай няпростаму кону пасляваеннага пакалення бязбацькавічаў.

Аматараў прозы лютаўскі «Дзеяслоў» парадуе таксама «Вясковымі гісторыямі» Міхася Зізюка, апавяданнем Леаніда Левановіча «Пчаліная вернасць», а таксама — апавяданнем Ксеніі Крывецкай «Нарадзіцца нанова» (рубрыка Дэбют).

Рубрыка Пераклады прадстаўленая вершаванымі нізкамі двух украінскіх паэтаў — мэтра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны Дзмітра Паўлычкі ў перакладзе Міхася Скоблы, а таксама — «менскім цыклам» Вячаслава Лявіцкага, паэта, вядомага менскай публіцы па нядаўнім фэсце «Вершы на асфальце» (пераклад Сержа Мінскевіча).

У рубрыцы Словы — гутарка з італьянскім літаратарам Альда Анараці «пра італьянскую літаратуру і не толькі», у якой беларускі чытач пабачыць процьму паралеляў з сітуацыяй нашага літаратурнага працэсу.

Рубрыка Кантэкст. «Вялікае Княства паэзіі Алеся Разанава» (пераклад Галіны Лінкевіч). Сведчанні літоўскіх калегаў пра кнігу «Літоўскія пункціры», напісаную Разанавым ад пачатку па-літоўску.

Валянцін Акудовіч працягвае друкаваць свае ўспаміны. Гэтым разам спадар Валянцін распавядае пра гісторыю паўставання першага беларускага філасофскага часопіса «Фрагменты».

Таксама ў нумары: старонкі з новай кнігі Альжбеты Кеды, малюнкі з дзяцінства Кастуся Тарасава, штрыхі да творчага партрэта Алеся Ксёндзава і гутарка Уладзіміра Сіўчыкава з мастаком, рэпрадукцыі твораў якога ўпрыгожылі вокладку 104-га «Дзеяслова».

У рубрыцы Кнігапіс — рэцэнзія Эдуарда Дубянецкага на кнігу Святланы Явар «Дзівосны сад», а таксама — водгук Леаніда Галубовіча на кнігу літаратурнай крытыкі Паўла Абрамовіча «Мой спосаб чытання», якая нядаўна пабачыла свет у бібліятэцы «Дзеяслова».

Традыцыйна завяршае нумар агляд кніжных навінак Дзеяпіс.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хлопчык выпаў з акна пятага паверха. Дзіця загінула

Як пасля 2020 года склаўся лёс маладой пракуроркі Валерыі Таратынка?9

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі16

Лідары Еўропы: Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі7

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ33

Беларуска натхняльна расказала, як атрымала новую прафесію ў Германіі пасля 45 гадоў7

Сёння пятая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага сілавікамі3

Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве1

Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць