Па месэнджарах і сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя пра «смяротна небяспечную гульню», якая нібыта набірае папулярнасць сярод школьнікаў.

Яна атрымала назву «Падсечка». Сэнс гульні у тым, што дзіцяці прапануюць паскакаць на месцы гэтаксама, як робяць яго двое сяброў. Але калі «ахвяра» падскоквае, тыя сябры падсякаюць яму ногі. Дзіця падае на спіну і можа ўдарыцца патыліцай. 

Смяротныя выпадкі ў Беларусі не фіксаваліся, аднак небяспека, натуральна, ёсць.

Дзяжурны нейрахірург Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Лі расказаў «Нашай Ніве», што чэрапна-мазгавыя траўмы не рэдкасць.

«Галаўны мозг — гэта заўсёды сур'ёзна. Нейкі парэз, можа, зажыве і сам, а вось траўмы галавы могуць мець вельмі сур'ёзныя наступствы. Калі ў дзіцяці без дай прычыны пачынаюцца ваніты альбо яно скардзіцца на болі, на тое, што круціцца галава, гэта ўжо падстава звярнуцца да дзіцячага нейрахірурга. Ні ў якім разе нельга ігнараваць нават нязначныя праявы галаўнога болю. Наступствы могуць быць сур'ёзнымі», — папярэджвае доктар.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?