21.02.2020 / 19:31

«Мова Нанова» запусціла новую зручную платформу для тых, хто вучыць беларускую мову анлайн з Днём роднай мовы! 4

У Дзень роднай мовы «Мова Нанова» прадстаўляе тэставую версію новай унікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы — www.uroki.movananova.by. Унікальнай, бо ўсе матэрыялы аўтарскія, створаныя выкладчыкамі курсаў «Мова Нанова» Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.

Цяпер даступныя 10 урокаў, паступова будуць з'яўляцца новыя і новыя.

Кожны ўрок мае 5 частак: лексіка, тэст па лексіцы, граматыка, тэст па граматыцы, цікавінкі. Добра прачытаўшы матэрыялы, мусіце прайсці тэсты без праблем. У кожным тэсце аўтаматычна падлічваецца колькасць правільных адказаў.

Гэта дэма-версія платформы, таму дапамажыце стваральнікам у тэставанні ўрокаў і выяўленні абдруковак, недакладнасцяў і тэхнічных праблем. Дасылайце ўсё заўважанае на movananova.by@gmail.com, можна разам са скрыншотамі. У тым ліку скрыншоты, калі кантэнт выглядае недакладна на экране розных мабільных прыладаў. Стваральнікі вельмі хацелі паказаць гэтую старонку ў дзень роднай мовы, таму такія рэчы магчымыя.

Гэтая анлайн-платформа ўбачыла свет дзякуючы неверагоднай самаахвярнай працы праграмістак Ірыны Прановіч і Кацярыны Дзібук. У літаральным сэнсе не сплючы начамі, яны за вельмі кароткі тэрмін стварылі такі прывабны прадукт, які мусіць дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы тысячам і тысячам людзей.

Анлайн-курсы беларускай мовы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
вушмала / Адказаць
21.02.2020 / 20:27
Зручна, цікава, карысна. Дзякуй, дзяўчаткі-распрацоўшчыцы, дзякуй, Мова нанова! Са святам!
1
Кажыма праўду / Адказаць
22.02.2020 / 10:36
Дзякуй рупліўцам неўміручай беларушчыны! 

Тэсты да заняткаў вельмі пазнавальныя. Выдатная праверка на сапраўднага беларуса.
1
Dmytro / Адказаць
22.02.2020 / 11:12
Молодці!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру