22.02.2020 / 11:18

Ва Украіне чакаюць, што цана на газ да лета можа ўпасці да $80. Беларусь плаціць «Газпрому» $127 29

Цана газу для Украіны летам можа зменшыцца да $80 за 1 тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя краіны Аляксей Оржаль, перадае «Укрінформ».

Для параўнання, у пачатку 2020 года Беларусь плаціць «Газпрому» 127 даляраў за тысячу кубаметраў па кантракце.

Украінскі міністр заўважыў, што такое патанненне газу будзе мець не толькі пазітыўныя, але і негатыўныя наступствы: ва Украіне скароцяцца аб'ёмы ўласнай здабычы газу, бо яна стане менш рэнтабельнай.

Фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
любите родину мать вашу / Адказаць
22.02.2020 / 11:24
тады будзем летам купляць газ у Украіны.)) як хто з ураду дадумаецца да гэтага ))
3
Кажыма праўду / Адказаць
22.02.2020 / 11:34
Махляры хочуць ашукаць Сінявокую. Прынцыповае рашэнне пытання – знішчэнне манаполіі Газпраму праз стварэнне Балта-Чарнаморскага нафтагазавага калектара (Зянон, ты быў праў!).

P.S. Надзея Бужан, гаспадынька, патры газ. пліту з парашэчкам, бо тлушч прыстаў, неахайна неяк.
1
Козік / Адказаць
22.02.2020 / 11:39
На Беларусі чакаюць, што цана на газ да лета ўпадзе да 70 даляраў за тысячу кубаметраў. 
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру