22.02.2020 / 14:55

Аб'ёмы работ рэзідэнтаў ПВТ на ўнутраны рынак за два гады выраслі амаль утрая 1

Як высокія тэхналогіі павышаюць рэнтабельнасць беларускай прамысловасці і якія праекты будуць запатрабаваныя ў эпоху Індустрыі 4.0? У Парку высокіх тэхналогій за круглым сталом абмеркавалі пытанні лічбавізацыі нацыянальнай эканомікі. Удзел у дыскусіі ўзялі дырэктар адміністрацыі ПВТ Усевалад Янчэўскі, міністр прамысловасці Павел Уцюпін і кіраўнікі кампаній-рэзідэнтаў ПВТ.

Сёння больш за 200 кампаній Парку высокіх тэхналогій працуюць на ўнутраным рынку ў інтарэсах беларускіх прадпрыемстваў, і, як адзначыў дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі, аб'ёмы гэтай работы за два апошнія гады выраслі амаль у тры разы: «Парк высокіх тэхналогій прапануе беларускім прадпрыемствам шырокі спектр лічбавых прадуктаў, неабходных для павышэння канкурэнтназдольнасці і рэнтабельнасці прамысловай галіны — тут і штучны інтэлект, і дапоўненая рэальнасць, і хмарныя рашэнні па інтэграцыі цэлых галін. Абмяркоўваць лічбавізацыю прамысловасці важна не толькі для будучыні, але ўжо і для цяперашняга часу нашай краіны».

У ходзе мерапрыемства рэзідэнты ПВТ прадэманстравалі свае распрацоўкі, якія ўжо паспяхова выкарыстоўваюцца ў беларускай прамысловасці. Кампанія Feeling Digital з дапамогай тэхналогій віртуальнай рэальнасці паказала этапы зборкі 450-тоннага самазвала БелАЗ і правяла лічбавую экскурсію па кар'еру. Заснавальнікі праекту VibroBox распавялі пра перавагі «разумнай» вібрадыягностыкі тэхнічнага стану абсталявання. Акрамя таго, былі прэзентаваныя высокатэхналагічныя рашэнні, здольныя ў будучыні павысіць эфектыўнасць і значна спрасціць работу прамысловых прадпрыемстваў.

У сваю чаргу Павел Уцюпін падкрэсліў, што супрацоўніцтва з Паркам высокіх тэхналогій — важны напрамак для Міністэрства прамысловасці: «Мы абавязаны кіравацца сусветнымі трэндамі ў вытворчасці той тэхнікі, якую прадаём. Таму прадпрыемствы актыўна займаюцца лічбавізацыяй».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Быхау / Адказаць
23.02.2020 / 03:44
Как-то незаметно и не ощущается.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру