22.02.2020 / 20:40

ЗША абвінавацілі Расію ў кампаніі дэзінфармацыі пра каранавірус 14

Расія стаіць за маштабнай кампаніяй па дэзінфармацыі сітуацыі вакол каранавіруса, піша AFP са спасылкай на амерыканскія крыніцы.

Тысячы звязаных з Расіяй акаўнтаў у Twitter, Facebook і Instagram распаўсюджваюць дэзінфармацыю пра вірус COVID-19, накіраваную супраць Злучаных Штатаў.

Фэйкі ствараюцца на англійскай, французскай, іспанскай, італьянскай і нямецкай мовах, а сярод тэорый, што распаўсюджваюцца расіянамі, — ідэя аб тым, што вірус быў створаны ЗША для «вядзення эканамічнай вайны з Кітаем».

Таксама адзін з месэджаў кампаніі — што COVID-19 нібыта з'яўляецца «біялагічнай зброяй ЦРУ».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

16
Лях / Адказаць
22.02.2020 / 21:43
Усе так. Гэта i есць гiбрыдная вайна, якую вядзе расея з усiм цывiлiзаваным светам
6
Вацлаў / Адказаць
22.02.2020 / 22:16
Досыць сьмешна, што мясцовыя боты балабоняць імэйджбордавыя чуткі нібы той вірус створаны ў кітайскае лябараторыях. Прычым бясплатна, па натхненьні душы. І вось хто больш шкодны - вольгінскія тролі ці чыстасардэчныя дурылкі кірмашовыя?
9
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
22.02.2020 / 22:18
Даю Ответственную Поправку .. США   СПРАВЕДЛИВО Обвинили Россию-- в сокрытии информации о короновирусе !! 
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру