23.02.2020 / 01:12

«Цэлую ноч чытаў пры труне мамы паэму «Новая зямля». Шчымлівы эпізод з жыцця беларусаў Расіі 1

Шчымлівы эпізод з жыцця беларусаў замежжа расказаў доктар гістарычных навук Мікалай Нікалаеў.

«20 лютага ў Пецярбургу хавалі Бажэну, — напісаў ён у сябе ў фэйсбуку. — Пайшла ў нябыт мілая жанчына, з якой быў знаёмы вельмі мала — прыходзіла на некаторыя беларускія сустрэчы ў народным касцюме, любіла і ўмела спяваць народныя песні. Ні прозвішча, ні імя па бацьку не ведаў. 

У сярэдзіне дня пазваніла Марыся, расказвае, як прайшло адпяванне, на якім упершыню пабачылі дарослага сына Бажэны.

— Ведаеш, ён цэлую ноч каля маці. Цэлую ноч чытаў пры труне кнігу — паэму «Новая зямля».

Нябожчыкам не трэба зайздросціць. Я праз слёзы радуюся за Бажэну», — піша Мікалай Нікалаеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

СГ

1
aura.v / Адказаць
23.02.2020 / 20:42
Жыве Беларусь? Нават за Яе межамі!!! Хай жыве! 
Вечная памяць помным ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру