23.02.2020 / 01:23

Украіна пасылае на Еўрабачанне песню на ўкраінскай мове ВІДЭА 16

Песні «Салавей» гурта Go-А і журы, і гледачы ўкраінскага адбору ў фінале аддалі максімальны бал, хоць у паўфінале перамагла іншая кампазіцыя.

У журы ўкраінскага адбору на Еўрабачанне сёлета ўваходзілі шоумэн Андрэй Данілка, спявачка Ціна Караль і прадзюсар Віталь Драздоў.

Поўнае відэа фіналу адбору даступнае на Ютубе.

Go-A спявае ў стылі электрафолк, яднаючы традыцыйны ўкраінскі вакал, сучасныя танцавальныя біты, афрыканскія барабаны і магутны гітарны драйв. Салістка гурта Кацярына Паўленка «ў жыцці» працуе кіраўніцай хору ветэранаў. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

42
Соломія / Адказаць
23.02.2020 / 02:25
Як для мяне - не то... На жаль... 
Круць ці Хаят глядзеліся б на Еўрабачанні больш удала, больш арганічна.
А гэта вельмі, ну вельмі нішавая музыка, як кажуць "на любителя".
Будзе як з Грынджоламі і О-Торвальд, а потым "тотальна зрада". Але гэта потым... 
61
Jorgen / Адказаць
23.02.2020 / 05:17
Абышто
9
Павел Ас / Адказаць
23.02.2020 / 06:33
Кожная краіна павінна прасоўваць СВАЁ, інакш гэта не краіна, а так.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру