За мінулыя суткі ў Кітаі выявілі 648 новых выпадкаў каранавіруса, ахвярамі захворвання сталі 97 чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР.

Усяго да 23 лютага вірус выявілі ў 76 936 чалавек, агульная колькасць загінулых ад выкліканага ім захворвання павялічылася да 2442 чалавек. Пры гэтым дактары вылечылі і выпісалі 22 888 чалавек, у якіх пацвердзіўся дыягназ. Усяго ў свеце ад каранавіруса памёр 2 461 чалавек.

Другое месца пасля Кітая па колькасці заражаных, як падлічыла South China Morning Post, займае Японія. Па апошніх даных, каранавірус там выявілі ў 751 чалавека, некалькі заражаных загінулі. У ЕС па ліку заражаных лідарам стала Італія. Да 23 лютага ў 79 выпадках там пацвердзілі каранавірус, два чалавекі памерлі (два дні таму ў двух рэгіёнах Італіі ў агульнай суме налічвалася 17 заражаных).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0