Матчы 25-га тура Серыі А «Інтэр» — «Сампдорыя», «Аталанта» — «Сасуола» і «Верона» — «Кальяры» перанеслі з-за эпідэміі каранавіруса.

Усяго адменена 42 матчы аматарскіх і моладзевых ліг. Паводле інфармацыі Sportmediaset, аб рашэнні паведаміў прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ — адмененыя ўсе спартыўныя мерапрыемствы ў паўночных правінцыях Ламбардыя і Венета.

У Італіі зарэгістравана дзве смерці і 100 выпадкаў заражэння — больш за ўсіх сярод еўрапейскіх краін.

У краіне абвешчана надзвычайнае становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0