Здарэнне адбылося ў 20.30 23 лютага, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Кіроўца «Фальксвагена» на скрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец — Забэйды-Суміцкага — Таміліна пры павароце налева не саступіў дарогу аўтамашыне «БМВ», якая рухалася ў сустрэчным напрамку на дазвольны сігнал святлафора.
У бальніцу дастаўлены кіроўца «БМВ», мясцовы жыхар, а таксама кіроўца і двое пасажыраў «Фальксвагена»: грамадзяне Ірландыі, зарэгістраваныя ў Вілейцы.