У нядзелю, 23 лютага, каля 8 раніцы на 61-м кіламетры аўтадарогі Слонім-Ліда-мяжа Літвы ў кювеце апынуліся адразу два аўтамабілі, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

28-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля «Ровер» не справіўся з кіраваннем, і яго вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ў гэты час з боку Ліды ехаў цягач «Даф» з паўпрычэпам. Аўтамабілі сутыкнуліся і абодва апынуліся ў кювеце, пры гэтым цягач пашкодзіў агароджы аднаго з прыватных дамоў.

Пасля аварыі абодвух удзельнікаў агледзелі дактары, аднак сур'ёзных траўмаў ніхто з іх не атрымаў. А вось морапрадукты, што перавозіліся з Літвы ва Украіну, апынуліся на зямлі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0