Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам — Днём незалежнасці, піша БелТА.

«Нашы краіны аб'ядноўвае багатая сумесная гісторыя, разнастайныя гаспадарчыя і чалавечыя сувязі, імкненне да пабудовы ўласнай незалежнай дзяржавы, — гаворыцца ў віншаванні. — Станоўчая дынаміка двухбаковага дыялогу ў апошнія гады адлюстроўвае ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні адносін у гандлёвай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай галінах».

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял супрацоўніцтва ў транспартнай і лагістычнай сферах, банкаўскім сектары і турызме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0