Улада1313

ЗША адпрацоўвалі ядзерны ўдар па Беларусі? Тонкі ўкід

Некаторыя беларускія СМІ без сумневу перадрукавалі паведамленне, што ў ЗША ў ходзе вучэнняў нібыта быў зымітаваны ядзерны ўдар па Беларусі.

Аўтары не разабраліся ў тэксце першакрыніцы. У выніку выходзіла, што ЗША ў адказ на канвенцыйны напад Расіі на балтыйскія краіны вырашылі першымі ўжыць ядзерную зброю, прычым па тэрыторыі Беларусі, якая нібыта нават не выкарыстоўвалася Расіяй для зыходнага нападу. Да таго ж, журналіст аднаго беларускага СМІ звязаў дадзены эпізод з праведзенымі нядаўна вучэннямі амерыканскіх вайскоўцаў, у якіх прадугледжвалася нанясенне ў адказ ядзернага ўдару па Расіі пасля прымянення ёй ядзернай зброі супраць саюзнікаў ЗША ў Еўропе.

Свой аналіз артыкула Slate зрабіў тэлеграм-канал Forstrategy. І вось што яны пішуць. Вучэнні, у якіх дапускаўся ядзерны ўдар па Беларусі:

1. Праходзілі яшчэ пры адміністрацыі Барака Абамы.

2. Прадугледжвалі ў якасці ўмовы нанясенне Расіяй ядзернага ўдару па цэлях у Еўропе ў рамках дактрыны «эскалацыі для дээскалацыі». Гэта значыць, спачатку Расія канвенцыйнымі сродкамі нападала на дзяржаву Балтыі. У адказ на канвенцыйнае супрацьдзеянне расійскай атацы з боку НАТА расійскія генералы вырашылі ўжыць ядзерную зброю. Расійскія стратэгі сапраўды лічаць дапушчальным нанясенне Расіяй першага ядзернага ўдару для «дээскалацыі напружанасці».

Дадзеная тэза замацаваная ў Ваеннай дактрыне Расіі, згодна з якой Расія можа першай нанесці ядзерны ўдар «у выпадку агрэсіі супраць Расійскай Федэрацыі з ужываннем звычайнай зброі, калі пад пагрозу пастаўлена само існаванне дзяржавы», у тым ліку, калі такая «агрэсія» ажыццяўляецца супраць расейскіх Узброеных Сіл, якія дзейнічаюць за межамі Расіі. У «Асновах дзяржаўнай палітыкі РФ у галіне ваенна-марской дзейнасці» ад 2017 года таксама сказана, што «ва ўмовах эскалацыі ваеннага канфлікту дэманстрацыя гатоўнасці і рашучасці прымянення сілы з выкарыстаннем нестратэгічнай ядзернай зброі з'яўляецца дзейсным стрымліваючым фактарам».

3. Адпаведна, вучэнне ў ЗША ўлічвала варыянты нанясення ядзернага ўдару ў адказ на расейскі першы ядзерны ўдар.

Дарэчы, у вучэннях у лютым 2020 года ваенныя ЗША таксама адпрацоўвалі зваротны ядзерны ўдар — у адказ на прымяненне Расіяй першай ядзернай зброі нізкай магутнасці супраць інфраструктуры на тэрыторыі краіны НАТА.

Беларусь як саюзніца Расіі непазбежна стала б аб'ектам удару НАТО ў выпадку ваеннага канфлікту, калі беларуская армія будзе часткай расійскай групоўкі. Але гаворка не ідзе пра ўдар асобна па Беларусі ў выпадку яе нейтральнасці ў канфлікце.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць