24.02.2020 / 11:29

Сіноптыкі распавялі, ці вернецца зіма ў апошнія дні лютага 1

Фота Надзеі Бужан

Сапраўднай зімы не было і пакуль не чакаецца, паведамілі Tut.by у Белгідрамеце.

25 лютага, у аўторак, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны — мокры снег і дождж. Ноччу -5…+1°С, днём +2…8°С.

У сераду днём у заходняй палове краіны надвор'е палепшыцца. Чакаюцца працяглыя праясненні і адсутнасць ападкаў. Вецер парывісты. Ноччу -1…+4°С, максімальная днём + 3…+9°С.

27 лютага — кароткачасовыя ападкі. Ноччу -2…+4°С, днём +1…8°С.

У пятніцу, 28 лютага, месцамі па краіне будуць назірацца кароткачасовыя ападкі — у асноўным, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 0…-7°С, днём -1…+6°С.

На выходных захаваецца няўстойлівы характар ​​надвор'я. У суботу ападкаў будзе трохі, а ў нядзелю зноў у многіх раёнах пройдуць ападкі. І зноў павышаны тэмпературны рэжым.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Галена з Бэрэзы / Адказаць
24.02.2020 / 12:39
значит, слякоть
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру