24.02.2020 / 11:43

Стваральніка праграмы для расійскіх апазіцыянераў злавілі на куплі экстазі

У расійскім Екацярынбургу затрымалі заснавальніка кампаніі па кібербяспецы «Vee Security Расія» Аляксандра Літрэева. Ён спрабаваў купіць экстазі. Бізнэсмен прызнаў віну, яго арыштавалі на два месяцы.

Літрэеў вядомы як стваральнік мабільнага дадатку «Чырвоная кнопка». Гэта праграма для ўдзельнікаў апазіцыйных акцый. Калі актывіста затрымлівалі, ён мог адным клікам паведаміць пра гэта праваабаронцам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру