24.02.2020 / 12:37

З'явілася беларуская мова для карыстальнікаў Xiaomi Mi Band 4 1

Адміністратар суполкі #ДзякуйЗаМову! Уладзіслаў Сабалеўскі звярнуўся да праграміста Станіслава Сілкіна з просьбай перакласці на беларускую мову чацвёртую версію фітнэс-бранзалета Xiaomi Mi Band 4 — і праз некалькі дзён пераклад быў зроблены. 

Пераклад быў зроблены з англійскай мовы з выкарыстаннем тэрміналагічнай базы, StyleGuide і памяці перакладаў Microsoft, а таксама Англійска-беларускага слоўніка, выдадзенага ў 2013 годзе пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук Т. М. Сушы.

Спампаваць ПЗ можна па спасылцы. Карыстайцеся на здароўе! 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Мік-Цвік / Адказаць
29.02.2020 / 10:47
Малайцы якія! На альтруістах і трымаецца наша мова!)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру