24.02.2020 / 12:50

У Італіі ад каранавіруса памерлі ўжо чатыры чалавекі, захварэлі 210

Колькасць ахвяр хваробы, выкліканай каранавірусам новага тыпу, дасягнула ў Італіі чатырох чалавек. Пра гэта паведаміла ў панядзелак агенцтва ANSA.

Чацвёртай ахвярай стаў 84-гадовы мужчына, шпіталізаваны ў горадзе Бергама (вобласць Ламбардыя).

Пры гэтым колькасць інфікаваных дасягнула 210 чалавек.

Найбольшая колькасць выпадкаў у вобласці Ламбардыя (165), 22 выпадкі зафіксаваныя ў Венета, у Эмілія-Раманья — 16 чалавек, у П'емонце — 6. Усе названыя вобласці размешчаны на поўначы Італіі. У сталічным рэгіёне Лацыа хворым застаецца адзін кітайскі пацыент.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру