24.02.2020 / 13:06

«Біў рукамі і нагамі па галаве і целе»: 21-гадовы хлопец да смерці збіў аднагадовага сына сужыцелькі, бо той плакаў 23

Цела хлопчыка знайшлі ў верасні ў адной з вёсак Мядзельскага раёна. Следча-аператыўная група, што прыбыла на месца здарэння, канстатавала крымінальны характар ​​яго смерці, паведамляе СК.

У дзень здарэння, пакуль маці была ў бальніцы, хлопчык знаходзіўся з яе сужыцелем. Той у стане алкагольнага ап'янення збіў хлопчыка, бо ён плакаў. Біў рукамі і нагамі ў галаву і па розных частках цела. Калі ўбачыў дзіця без прыкмет жыцця, вырашыў схаваць злачынства і цельца ў торбе перавёз у пустую хату.

Праз некалькі дзён маці хлопчыка вярнулася з бальніцы і спытала, дзе знаходзіцца дзіця. Першапачаткова мужчына растлумачыў, што хлопчык знаходзіцца ў знаёмых, але потым ва ўсім прызнаўся.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю). Ён пад вартай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Святлана / Адказаць
24.02.2020 / 13:22
Бабы зусім здурнелі: цягнуць у хату абы каго ды яшчэ астаўляюць на алкашоў маленькіх дзяцей. Бедны анёлачак... Так мала пабыў на гэтым свеце...
14
Кажыма праўду / Адказаць
24.02.2020 / 13:28
Непазбежны вынік, калі беларус перавыхаваны ў «вялікай» рас. культуры, угрунтаванай на блатняку і нянавісці.

Беларусы, павяртаймася да нашых каранёў – пабожнага й сумленнага жыцця па запаветах нашых продкаў праваслаўных Русінаў, якія сваёй дабрадзейнасцю здабылі найменне Белых (чыстых, боскіх).
15
Николай / Адказаць
24.02.2020 / 13:33
смертная казнь
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру