Малады чалавек, ураджэнец Брагінскага раёна, 21 лютага залез у акварыум з рыбамі ў адной з крамаў па вул. Мазурава ў Гомелі, дастаў нешта са дна і пайшоў. Дзеянні незвычайнага пакупніка трапілі на відэа. Кіраўніцтва гандлёвага цэнтра звярнулася з заявай у міліцыю, піша БелТА.

Сёння 23-гадовы малады чалавек самастойна прыйшоў у РАУС і патлумачыў прычыну свайго ўчынку.

«Ён распавёў, што ў той дзень зрабіў прапанову рукі і сэрца дзяўчыне, а яна выкінула пярсцёнак у акварыум. Хлопец папрасіў прадаўца прынесці сачок, каб дастаць залатое ўпрыгожванне. Але чакаць дапамогі не стаў і залез у ваду. Знайшоўшы пярсцёнак, сышоў разам з дзяўчынай, якая здымала яго дзеянні на відэа», — распавялі ва УУС.

У дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), ён аштрафаваны.

Працяг гісторыі. Пацан, які нырнуў у акварыум за пярсцёнкам: «Зарплата ў мяне невялікая, каб 250 рублёў выкідваць на вецер»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0