Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Успышка каранавіруса акажа ўплыў на эканоміку Еўрасаюза. Пра гэта заявіў еўракамісар па антыкрызісным кіраванні Янэз Ленарчыч, перадае Reuters.

Таксама Ленарчыч паведаміў, што для барацьбы з новым тыпам каранавіруса ЕС выдзеліць € 232 млн, гаворыцца на сайце Еўрапейскай камісіі.

«Паколькі ўжо загінула больш за 2,6 тысяч чалавек, у нас няма іншага выбару, акрамя як падрыхтавацца на ўсіх узроўнях», — сказаў еўракамісар.

Паводле яго слоў, частка сродкаў будзе накіравана Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, а частка фінансавання пойдзе на падтрымку краін з менш развітымі сістэмамі аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0