24.02.2020 / 15:29

Дзмітрый Шэпелеў знайшоў новую працу 9

kp.ru

Тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў, які 18 лютага пакінуў расійскі Першы канал, хутчэй за ўсё, будзе весці новае забаўляльнае шоу на тэлеканале «Пятніца». Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда» са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што ў Шэпелева была тайная сустрэча з гендырэктарам канала Мікалаем Картозія, дзе яму было прапанавана весці шоу. «Не такое «жоўтае», як «Насамрэч», што Шэпелева вельмі ўзрадавала», — адзначае крыніца.

Па словах калег тэлевядучага па шоу, вядучы атрымліваў штомесяц пяць мiльёнаў расійскіх рублёў (каля 78 тысяч даляраў), але захацеў павышэння акладу.

Дзмітрый Шэпелеў родам з Мінска, пачынаў кар'еру на беларускім радыё, працаваў на БТ і АНТ. З 2004 па 2014 вёў перадачы і на расійскіх, і на ўкраінскіх каналах. У апошні час працаваў толькі ў Расіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Джанни Родари / Адказаць
24.02.2020 / 15:57
Кумир бабушек захотел больше "бабок"? С какого перепугу такие гонорары? Эрнсту нужно освоить непрерывные поставки бабла в чемоданах, что бы Медведев мог сказать, - Денег нет, но вы держитесь? Да за свое" творчество " все ОРТ должно столоваться в музее" Поля чудес", и благодарить народ, что не дают помереть с голода! Селебрити блин.
23
Кажыма праўду / Адказаць
24.02.2020 / 16:18
Беларускі край шчодра адараў суседзяў талентамі: Ян Фёдараў ды Пётра Мсціславец, Язэп Пілсудскі ды Лук'ян Жалігоўскі, Хведар Глінка ды Хведар Дастаеўскі, Адась Міцкевіч ды Язэп Крашэўскі, Алесь Грыбаедаў ды Ян Бунін, Андрусь Вайда ды Юры Папялушка, Паўла Сухі ды Жора Алфёраў...

Багаты на геніяў беларускі народ, ганаруся славутымі землякамі. Змітро поспехаў!
1
ooo / Адказаць
24.02.2020 / 16:19
Беларусы не знайшлI :D
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру