24.02.2020 / 18:49

У Слоніме адкрыўся першы дыскаўнтар новага рытэйлера з беларускамоўнай назвай 8

Першая крама сеткі «Грошык» адкрыецца 25 лютага ў Слоніме. Новы рытэйлер плануе пацясніць расійскія сеткі і будзе адрознівацца ад апошніх не толькі нізкімі цэнамі, але і якасцю тавараў.

Гандлёвая сетка пачне сваё развіццё з раённых цэнтраў. Рытэйлер разлічвае ахапіць рэгіянальныя гарады з насельніцтвам каля 50 тысяч чалавек. Пасля гэтага «Грошык» можа прыйсці ў Мінск і абласныя цэнтры. Крама ў Слоніме стане пілотнай.

Новы рытэйлер пазіцыянуе сябе як жорсткі дыскаўнтар. Гэта азначае, што на паліцах прадставяць тавары па вельмі нізкіх цэнах за кошт скарачэння выдаткаў: невялікая колькасць персаналу, абмежаваны асартымент, простае абсталяванне.

Гандлёвыя залы аформяць у стылі мінімалізму, але ў параўнанні з канкурэнтамі прасторы будзе больш — хопіць месца для пакупнікоў з дзіцячымі вазкамі.

Акрамя секцый бакалеі і напояў, у дыскаўнтары будуць малочная і мясная вітрыны. Прыярытэт на паліцы атрымаюць папулярныя прадукты штодзённага попыту, але па адчувальна нізкіх цэнах.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
Кажыма праўду / Адказаць
24.02.2020 / 19:10
Нашае найменне душу грэе. Неўміручая беларушчына прабіваецца скрозь бетон беларусафобства панаехалых каланістаў.

Чакаю адкрыцця ў сваім горадзе, буду закупацца :)
20
Northbelarusan / Адказаць
24.02.2020 / 19:41
Пакупнік - небеларускае слова. Няма дзеяслоў “пакупаць” у беларускай мове. Колькі можна паўтараць? Па-беларуску можна сказаць купец, кліент, наведнік (наведвальнік).
42
Скураныя крылы / Адказаць
24.02.2020 / 20:09
Апошнім часам усё часцей узнікае даволі сур'ёзнае пытанне: колькі там будзе тавару набытага менавіта за грошы, а не за деньгі? 
Грошык - денежка (здаецца так), тады назва вельмі няўдалая.

Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру