24.02.2020 / 18:10

Кампанія «Яндэкс» змяніла лагатып да юбілею Барадуліна 2

Расейская кампанія «Яндекс» да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Рыгора Барадуліна змяніла лагатып на галоўнай старонцы — такім чынам абыграла жартоўнае двухрадкоўе паэта. 

Для карыстальнікаў з Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назве літару «Я» на апошняе месца. Пад лагатыпам патлумачыла:

«Той, хто якае зашмат,
ставіць сам сябе назад».

Гэта радок з верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў кнізе дзіцячых вершаў і казак «Ішоў коця па канапе» (1997).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Кажыма праўду / Адказаць
24.02.2020 / 20:26
Пераможны поступ Неўміручай Беларушчыны!

Не шукай сваіх сярод чужых.
Роднымі не зробяцца чужыя.
І чужая йголка не прышые
Латку радасці да сноў былых.

Не губляй сваіх сярод чужых.
Згуба не вяртаецца дадому.
Ворагу, як і сабе самому,
Пажадай, каб гнеў, як дождж, аціх.

Марнай мрояй не трудзі свой слых,
Што гукнеш чужых, і ты пачуты.
Хоць бы стала моцы на пакуты
Адшукаць чужых сярод сваіх.

Рыгор Барадулін «Парада»
0
Баршчэўскі / Адказаць
25.02.2020 / 11:55
Я ведаю, што ён ужо гатоў,
Указ чарговы - як заўсёды, сьмелы,
Што трэба перафарбаваць буслоў,
Бо кожны бусел - бел-чырвона-белы!
 
Р.Б., 1997
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру